Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Что Вас больше всего привлекает в нашем детском саду?
Всего 39 человек
Голосование
Мы рады, что Вы наш гость и решили познакомиться с жизнью нашего учреждения. Нам интересно и полезно знать Ваше мнение о содержании информации сайта:
Всего 96 человек

Сёння ў дашкольнай установе адбылася сустрэча дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту з гродзенскай пісьменніцай Ганнай Іосіфаўнай Скаржынскай-Савіцкай.

Дата: 18 июля в 12:06, Обновлено 18 июля в 12:36
63 просмотра

Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая – дзіцячы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат прэміі імя А. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года-2014”, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва 2014 г.” за зборнік казак “Надзейка-чарадзейка”. Жыве і працуе ў Гродне. Піша на беларускай і рускай мовах. З 2008 года творы пісьменніцы друкуюцца ў часопісах “Вясёлка”, “Бярозка”, “Рукзачок”, “Пралеска”, “Целитель”, “Детские сказки”, у шматлікіх газетах. Надрукаваны ў калектыўных борніках: “Пакліч у госці сонца”, “Вясёлка”, “На прасторах любай Беларусі”, “Пяшчота верасу”, у альманаху “На нёманскай хвалі”.
Творы Ганны Іосіфаўны ўключаны ў падручнік для пазакласнага чытання “Чарадзейнае слова” (3 кл.), у падручнік для пазакласнага чытання (4 клас), таксама ў “Літаратурнае чытанне” для 4-га класа. Яе казкі і апавяданні гучаць у перадачы “Вячэрняя казка” на беларускім рэспубліканскім радыё. Ганна Іосіфаўна выдала кнігі для дзяцей: “Вечарынка”(2008), “Расінка і Сонечны зайчык”(2010), “Приключения хомячка Тошки”(2010), “Казкі-чамучкі”(2013), “Прыгоды хамячка Тошкі”(2013), “Надзейка-чарадзейка”(2014, дапоўненае перавыданне ў 2016), “Вавёрчын баравік”(2014), “Кветка малой радзімы”(2014), “Мішка-прывід”(2016), “Как ребята Деда Мороза спасали”(2017), “Сказка о волшебном путешествии в мир воды”(2018). А яшчэ яна стварае малюнкі да сваіх аповедаў.
Сёння Ганна Іосіфаўна завітала ў нашу дашкольную ўстанову і сустрэлася з дзяцьмі старэйшага дашкольнага ўзросту. Ганна Іосіфаўна распавяла дзецям пра свой творчы шлях, а таксама пазнаёміла нашых выхаванцаў са сваімі вершамі, загадкамі і казкамі, складзенымі на беларускай мове.
Дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад сустрэчы з Ганнай Іосіфаўнай, выказалі жаданне звярнуцца ў гарадскую бібліятэку, каб прачытаць творы гродзенскай пісьменніцы разам са сваімі бацькамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.